Анатоль Лябедзька: «Палата прадстаўнікоў» — гэтае пятае кола ў возе»
- 31.07.2008, 14:45
Украінцы напісалі дэпутатам Вярхоўнай Рады за першае паўгоддзе 2008 года больш за 46 тысяч прапаноў і скарг. Для параўнання, у кнізе заўваг і прапаноў «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі за амаль 4 гады зафіксавана менш за дзясятак зваротаў.
«За гэтымі лічбамі выразна праглядаецца месца і роля заканадаўчага органа ў краіне, — пракаментаваў сайту www.ucpb.org гэтую статыстыку лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. — Калі на Вярхоўную Раду ўкраінскія выбаршчыкі глядзяць як на паўнавартасны парламент, які рэальна ўплывае на сітуацыю, то ў Беларусі для пераважнай большасці людзей «палата прадстаўнікоў» — гэтае пятае кола ў возе. У структуры, дзе сабраныя выключна прызначаныя «дэпутаты», няма ні ўплыву, ні аўтарытэту, ні пазнавальнасці».