BE RU EN

CNN транслюе суд над Караджычам

  • 31.07.2008, 17:31

Радаван Караджыч паўстаў перад суддзямі Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. Паседжанне суду транслюе ў прамым эфіры тэлеканал CNN.

Пасля пачатку слуханняў Радаван Караджыч пацвердзіў суддзі сваю асобу. Старшыня суддзя Альфонс Оры пачаў зачытваць падсуднаму пункты абвінавачвання. Адказваючы на пытанне старшынствуючага суддзі, Караджыч пацвердзіў свой намер абараняць сябе на працэсе самастойна.

Караджыч быў арыштаваны ў Белградзе, па афіцыйнай версіі, 21 ліпеня - нагадвае лента.ру. Пазней арыштаваны быў дапытаны. Улады Сербіі прынялі рашэнне аб перадачы Радавана Караджыча пад юрысдыкцыю Гаагскага трыбунала. 30 ліпеня, пасля заканчэння тэрміна падачы апеляцыі на рашэнне ўлад, былы лідэр баснійскіх сербаў быў адпраўлены ў турму міжнароднага суда.

Асноўнымі пунктамі абвінавачвання супраць экс-прэзідэнта Рэспублікі Сербскай з'яўляюцца арганізацыя блакады Сараева падчас баснійскай вайны 1992-1995 гадоў і дачыненне да растрэлу васьмі тысяч мусульман у анклаве Срэбраніца.

Апошнія навіны