BE RU EN

Праспект Машэрава зачыняецца на паўгады

  • 8.07.2008, 9:12

З 10.00 8 ліпеня да 31 снежня ў Менску закрываецца рух транспарта на ўчастку праспекта Машэрава (былой вуліцы Дразда) ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Заслаўская.

У гэты жа перыяд грузавы рух абмяжоўваецца ад перакрыжавання праспекта Машэрава з вуліцай Старавіленскі тракт. Гэта звязана з выкананнем прац па рэканструкцыі праезжай часткі, паведамляе «Інтэрфакс».

Як папярэджвае кіраванне ДАІ МУС, з-за пераразмеркавання транспартных плыняў на скрыжаваннях вуліц К.Цэткін і Ціміразева, праспекта Машэрава і вуліцы Ціміразева, праспекта Машэрава і вуліцы Даўмана, а таксама вуліц Ціміразева і Арлоўская магчымыя заторы.

Апошнія навіны