BE RU EN

Апазыцыйнага актывіста выключаюць з ўніверсітэту

  • 8.07.2008, 9:37

Сябра “Маладога Фронту”, студэнт першага курса Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова Расціслаў Панкратаў быў запрошаны ў дэканат, дзе яму паведамілі пра адлічэньне.

“Ціск пачаўся яшчэ з восені 2007 года, калі мяне пачалі выклікаць на размовы супрацоўнікі КДБ. З красавіка гэтага года на мяне пачалі ціснуць праз дэканат. Мне неаднаразова прапаноўвалі забраць дакументы з універсітэта па сваім асабістым жаданні, але я адмаўляўся. Цікава, але першую сесію я здаў паспяхова, без аніякіх праблем, аднак на другой мяне проста не дапусцілі да першага іспыту, а потым на двух паставілі дрэнныя адзнакі. Сёмага ліпеня дэкан факультэта, сказаў, што я буду адлічаны з ўніверсітэта за непаспяховасць,” – распавёў Расціслаў у інтэрвію Bulletinonline.

Апошнія навіны