Маладафронтаўцаў запалохваюць
- 9.07.2008, 8:54
Салігорскіх маладафронтаўцаў Івана і Ільлю Шылаў, Хрысьціну Самойлаву, Андруся Тычыну і Паўла Батуева затрымалі ўчора ў Салігорску падчас збору подпісаў за эўраінтэграцыю Беларусі.
Аднак міліцыянтаў подпісы не турбавалі. Узяўшы ў юнакоў тлумачэньні наконт таго, што яны рабілі ў ноч з 3 на 4 ліпеня і ці валодаюць яны якой-небудзь інфармацыяй датычна тэракту ў Менску, маладафронтаўцаў адпусьцілі, паведамляе прэс-служба МФ.
Але перад тым Паўлу Батуеву сказалі, што ён быццам бы падобны на фотаробат злачынцы, які арганізаваў выбух у Менску.
Трэба адзначыць, што непаўнагадовых Івана, Ільлю, Андруся і Хрысьціну, якіх трымалі ў асобным пакоі, зьбівалі да крыві падчас затрыманьня і ў самім РАЎСе. У РАЎС нават прыйшлося выклікаць "хуткую дапамогу".