Чыноўнікі падлічваюць суму кампенсацыі пацярпелым падчас тэракту
- 9.07.2008, 9:10
Сума кампенсацыі пацярпелым ад выбуху, які адбыўся ў ноч на 4 ліпеня на канцэрце ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску, будзе вызначаная ў бліжэйшыя дні.
Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны Беларусі Галіна Трафіменка, адпаведныя падлікі вырабляюць робяць спецыялісты Мінпрацы і Міністэрства аховы здароўя, піша БелаПАН.
Усяго, па інфармацыі Мінздара, пасля выбуху за медыцынскай дапамогай звярнуліся 54 чалавекі. 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталяваныя. Па стане на 8 ліпеня ў лячэбных установах застаюцца 39 пацярпелых ад выбуху, з якіх трое — у цяжкім стане.