BE RU EN

Выбухам у Менску цікавіцца і Нясьвіжскі КДБ

  • 9.07.2008, 9:19

Лідэрку нясьвіскай філіі “Маладога Фронту” Настасьсю Азарку выклікалі ў мясцовы адзьдзел КДБ на гутарку наконт выбуху ў Менску.

Супрацоўнікі КДБ высьвятлялі, ці ведае Наста Азарка акалічнасьць выбуху, дзе яна знаходзілася ў ноч на 4 ліпеня, а таксама паказвалі фотаробат магчымага арганізатара тэракту ды пыталіся, ці не пазнае яна ў абрысах фотаробату каго са знаёмых, паведамляе прэ-служба МФ.

Нагадаем, у панядзелак-аўторак па справе выбуху ў Менску дапытвалі дэмакратычных актывістаў па ўсёй Беларусі, у шэрагу выпадкаў міліцыя і КДБ праводзілі ператрусы на прыватных кватэрах апазыцыянэраў.

Апошнія навіны