BE RU EN

Інтэрнэт-галасаванне: хто стаіць за выбухам у Менску?

  • 9.07.2008, 11:30

Інтэрнэт-газета «Белорусские новости» праводзіць апытанне на тэму «Хто, на вашую думку, стаіць за выбухам у Менску?». Большасць прагаласаваўшых– больш за 56 адсоткаў – заявілі, што за выбухам стаіць ўлада.

У цэлым адказы ўдзельнікаў Інтэрнэт-апытання размеркаваліся наступным чынам: 13,8% прагаласаваўшых лічаць, што за выбухам стаяць хуліганы, амаль 15% упэўненыя ў тым, што следства разбярэцца ў тым, хто вінаваты, каля 9% абвінавацілі ў выбуху апазіцыю і больш за 56% упэўненыя, што за выбухам стаіць ўлада.

Нагадаем, што выбух у Менску адбыўся 4 ліпеня ў разгар канцэрту па выпадку афіцыйнага Дня незалежнасці. Пацярпелі 57 чалавек. На дадзены момант у медустановах Менска застаюцца каля 39 чалавек, трое іх іх у цяжкім стане. Большасць пацярпелых маюць лёгкія траўмы. Па факце выбуху ў Менску МУС Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».

Апошнія навіны