У Расеі абрабаваны аўтобус з беларускімі турыстамі
- 9.07.2008, 14:46
У вёсцы Кіпень Ламаносаўскага раёна Ленінградскай вобласці невядомыя злачынцы абрабавалі беларускіх турыстаў, якія прыехалі ў Расею на аўтобусе .
Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, напярэдадні аўтобус з Беларусі спыніўся на ноч на ахоўнай стаянцы ў мясцовага кафэ «Застава».
Раніцай кіроўца выявіў, што салон аўтобуса адчынены, пры гэтым зніклі рэчы пасажыраў. Побач з аўтобусам быў выяўлены труп памагатага вартаўніка. Паранены вартаўнік у цяжкім стане быў шпіталяваны.