BE RU EN

Загінуў пісьменнік Браніслаў Спрынчан

  • 9.07.2008, 18:02

У Менску пад коламі аўтамабілю, якім кіраваў пьяны кіроўца, загінуў пісьменнік Браніслаў Спрынчан.

Непадалёк ад праспекту Пераможцаў на тратуар, дзе прагульваўся пісьменнік, выскачыў легкавы аўтамабіль. Траўмы, якія атрымаў 79-гадовы Браніслаў Спрынчан, былі смяротнымі.

Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва "Мінск-навіны", утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы было на ўзроўні 3,56 праміле. Таксама ў мужчыны не было пасведчання кіроўцы.

Браніслаў Спрынчан нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў вёсцы Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна). Ён працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Нёман". Друкаваўся ад 1949 года. Пісаў на рускай мове. Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову.

Апошнія навіны