У Лагойску адменены фэст «Рок-кола»
- 1.08.2008, 8:33
Фэст "Рок-кола", які летась забаранілі ў Полацку, адменены і ў Лагойску.
Цяпер яго дырэктар Сяргей Анішчанка дамаўляецца з уладамі Наваполацка, каб правесці яго "на радзіме".
Фэст з'явіўся і 14 гадоў запар праходзіў менавіта ў Наваполацку, а апошнія тры гады - у Полацку, пакуль мясцовыя ўлады не прынялі рашэнне аб "немэтазгоднасці" правядзення "Рок-кола". Як паведаміў "Еўрарадыё" Сяргей Анішчанка, у суботу ён ідзе на прыём да старшыні гарвыканкама Наваполацка Наталлі Качанавай. Тады і вырашыцца далейшы лёс фэсту.