BE RU EN

Бомж, які ідзе ў «дэпутаты»: «Я шматлікіх ва ўрадзе ведаю, з міністрамі на «ты» (Аўдыё)

  • 1.08.2008, 15:05

Учора Цэнтравыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу нейкага Ўладзіміра Лапцэвіча, які меў рэгістрацыю ў доме для асобаў БОМЖ на вуліцы Ваўпшасава ў Менску. У Інтэрнэце з'явіўся аўдыёзапіс ягонага выступу ў ЦВК.

«З людзьмі, іншымі вышэйстаячымі начальнікамі - ад майстра да дырэктара прадпрыемства, міністраў -- я паводзіў сябе на «ты». Я шматлікіх ведаў. Я бываў у іх. І яны ведаюць -- і Лукашэнка, і Канаплёў. Я шмат раз з Лукашэнкам сустракаўся. Ён ведаў, што я сумленны, прынцыповы. У штабе сустракаўся, у ягоным кабінеце 241 у Доме ўрада, калі ён быў у камісіі па барацьбе з карупцыяй. Раз у гасцініцы. Ягоны сын Віця бачыў тады мяне ў гасцініцы. Потым калі я за Лукашэнку агітаваў: зрабіў сам партрэт яго на 2 аркуша. Больш-менш фатаграфію падыходную падабралі, і я напісаў унізе «Галасуйце за сына беларускай зямлі». Шкада, што жонка апошні партрэт парвала ў вёсцы, я бы вам паказаў», -- заявіў будучы кандыдат у «дэпутаты».

Get this widget | Track details | eSnips Social DNA

Апошнія навіны