Вайна на Каўказе разгараецца: 50 расійскіх самалётаў бамбуюць Грузію (Відэа, фота)
- 11.08.2008, 10:51
Расея задзейнічала больш за 50 вайсковых самалётаў для бамбаванняў грузінскай тэрыторыі. Па дадзеных грузінскага боку, расейская авіяцыя нанесла бомбавыя ўдары адразу па некалькіх гарадох Грузіі.
Як паведаміў радыёстанцыі "Рэха Масквы" афіцыйны прадстаўнік МУС Грузіі Шота Уціяшвілі, удары нанесеныя па прадмесцях Тбілісі, Батумі, Поці і Зугдзідзі. Колькасць ахвяраў і маштабы разбурэнняў пакуль удакладняюцца. У расейскім Мінабароны паведамлення аб бамбаваннях Грузіі не каментуюць.
МУС Грузіі паведаміла аб тым, што расейская авіяцыя а 4:30 раніцы панядзелку нанесла бомбавы ўдар па тэрыторыі недалёка Тбілісі. Першы снарад упаў у некалькіх кіламетрах ад цэнтру горада - на гару Махата. Праз некалькі хвілін пасля нанясення авіяўдару па дадзенаму аб'екту расейскія бамбавікі скінулі снарады на незаселеную тэрыторыю сяла Патара Ліло. Інфармацыі аб ахвярах і пацярпелых пакуль няма, паведамляе старонка www.apsny.ge.
Факты бамбавання афіцыйна пацвярджае кіраўнік аналітычнай службы МУС Грузіі Шота Уціяшвілі.
Расея таксама бамбуе прымежныя з Турцыяй тэрыторыі Грузіі. Скінутыя расійскімі знішчальнікамі ў Аджарыі снарады выбухнулі ў сёлах Хелвачавурскага раёну - Шарабідзеэбі, Махвілавуры і пасёлку Хелвачавуры.
Снарад у Махвілавуры выбухнуў ў некалькіх метрах ад жылога дому. Гэтае сяло знаходзіцца ў 14 кіламетрах ад мяжы з Турцыяй. У пасёлку Хелвачавуры пашкоджаныя некалькі аўтобусаў і адзін жылы дом. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.
Грузію бамбуюць 50 самалётаў
Расея задзейнічала больш за 50 вайсковых самалётаў для бамбаванняў грузінскай тэрыторыі. Аб гэтым, як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на AFP, заявіла міністэрства замежных справаў рэспублікі.
Па дадзеных МЗС, авіяўдары па грузінскай тэрыторыі працягваюцца. Бамбавалася, як паведамляецца, вёска Каджоры непадалёк ад Тбілісі, адна з бомбаў звалілася ў раёне гары Махат у грузінскай сталіцы. Расейскі бок пакуль не каментаваў гэтую інфармацыю.
Раней грузінскія ўлады паведамілі, што ў выніку расейскіх авіяналётаў, мэтай якіх з'яўляюцца вайсковыя аб'екты, загінула некалькі дзясяткаў чалавек, дзясяткі вайскоўцаў і мірных жыхароў былі параненымі. Намглавы Генштабу РФ Анатоль Нагавіцын прызнаў факт бамбаванняў. Ён заявіў, што напады праводзяцца па аб'ектах "другога эшалону", адкуль, па дадзеных расійскай выведкі, могуць вырушыць падпадзяленні ў зону асяцінскага канфлікту.

г. Горы

г. Горы

г. Горы

г. Горы

г. Горы

г. Горы

г. Горы

г. Горы
Фота yahoo.com, kommersant.ru