BE RU EN

Шэйман вярнуўся з Венесуэлы

  • 11.08.2008, 10:43

Віктар Шэйман абгаварыў з кіраўніцтвам Венесуэлы актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.

Перамовы адбыліся ў Каракасе ў межах афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Венесуэлу, які завяршыўся 8 жніўня.

Як паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-цэнтры Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, падчас перамоў Віктара Шэймана з вышэйшымі службовымі асобамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла былі разгледжаныя пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Паведамляецца, што «бакі абгаварылі ход практычнага выканання раней дасягнутых дамоўленасцяў у галіне нафтаздабычы і нафтахіміі, архітэктуры і будаўніцтва, а таксама пытанні, звязаныя са стварэннем сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў, пастаўкамі ў Венесуэлу прадукцыі сельскай гаспадаркі і машынабудавання. У цэлым быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, прадстаўляючых узаемную цікавасць.»

Апошнія навіны