BE RU EN

«Белавія» можа супыніць палёты ў Грузію

  • 11.08.2008, 11:02

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" можа супыніць палёты ў грузінскія гарады ў любы момант у выпадку зніжэння ўзроўню бяспекі.

Аб гэтым паведаміў у панядзелак у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Інтэрфакс-Захад" камерцыйны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

"У выпадку зніжэння ўзроўню бяспекі мы можам спыніць палёты ў Грузію ў любы момант", - заявіў ён. Суразмоўца зазначыў, што на дадзены момант палёты ў гэтую краіну ўжо спынілі некаторыя авіякампаніі, у прыватнасці, аўстрыйскія і чэскія.

І.Чаргінец паведаміў, што НАК "Белавія" вядзе сталы маніторынг узроўня бяспекі авіяцыйнага спалучэння паміж Беларуссю і Грузіяй. Ён таксама ня выключыў, што пры неабходнасці і захаванні дастатковага ўзроўню бяспекі авіякампанія можа падвялічыць колькасць рэйсаў у грузінскія гарады.

На дадзены момант авіякампанія выконвае рэгулярныя рэйсы ў Тбілісі па чацвяргах, пятніцах і нядзелях, а таксама чартары ў Батумі. У асноўным пасажырамі з'яўляюцца этнічныя грузіны, якія накіроўваюцца як у канчатковыя пункты палёту, так і транзітам.

Апошнія навіны