BE RU EN

«Белавія» адмяніла палёты ў Батумі

  • 11.08.2008, 16:09

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" прыняла рашэнне адмяніць рэгулярны чартарны рэйс па маршруце Менск-Батумі (Грузія).

Аб гэтым паведаміў у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

"Мы не можам ва ўмовах, якія склаліся, гарантаваць поўную бяспеку пасажыраў і экіпажа пры палётах у Грузію", - адзначыў суразмоўца. Гендырэктар таксама падкрэсліў, што на дадзены момант рашэння аб спыненні палётаў у Грузію прыняў цэлы шэраг авіякампаній розных краін.

А.Гусараў заявіў, што рашэнне аб аднаўленні палётаў будзе прынятае, толькі калі спецыялісты "Белавія" будуць цалкам упэўненыя ў бяспецы паветраных суднаў, пасажыраў і экіпажу як у паветранай прасторы, так і ў аэрапортах.

Чарговы рэгулярны рэйс у Грузію па маршруце Менск-Тбілісі быў запланаваны на сераду 13 жніўня. Рашэнне аб палёце будзе прынятае пазней.

Апошнія навіны