Усіх на фронт?
- 11.08.2008, 17:08
Бабруйскаму актывісту апазіцыі Аляксандру Чыгіру, які вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты, прыйшла павестка ў ваенкамат.
У паперцы напісана “для ўдакладнення дакументаў”. Аналагічныя выклікі патрапілі і ў паштовыя скрыні двух сябраў яго ініцыятыўнай групы, - усе “сустрэчы” прызначаны на аўторак.
- Я збіраюся схадзіць у ваенкамат, “удакладню” дакументы, - паведаміў Аляксандр Чыгір праваабарончаму цэнтру “Вясна”. – Пару год назад мяне ўжо выклікалі туды. Хацелі забраць на “зборы”, якія мусілі пачацца 25 сакавіка. Але я паказаў ім свой пашпарт, дзе пазначана, што ў мяне трое дзяцей, і яны адчапіліся.
Трэба адзначыць, што ў Бабруйску метад выклікаў ў ваенкамат даволі папулярны. Ім карыстаюцца супрацоўнікі КДБ, каб паразмаўляць з маладымі людзьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці горада.