BE RU EN

Расейскія бамбавікі атакавалі Горы. Загінулі замежныя журналісты (Відэа, мапа)

  • 12.08.2008, 11:33

Расейскія бамбавікі атакавалі Горы, некалькі асобаў сярод грамадзянскага насельніцтва параненыя на вуліцах горада, зруйнаванага мінулымі налётамі.

Па дадзеных Reuters, загінула пяць чалавек. Чацвёра параненыя. Двое з іх, паведамляе карэспандэнт Reuters, - журналісты.

Па дадзеных радыёстанцыі «Эхо Москвы», таксама загінуў грэцкі тэлежурналіст і грузінскі аператар.

Першым ад адюартылерыйскага абстрэлу пацярпела наваколле гораду, а затым авіяўдар быў нанесеным па вышцы горыйскага тэлебачання.

У выніку абстрэлу пашкоджанні атрымаў аўтамабіль, у якім знаходзілася пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей, аднак ніхто з іх не пацярпеў, паведамляе regionalreporters.

Згодна інфармацыі тэлекампаніі Рустави-2, у цяперашні час у Горы спакойна, хоць большая частка насельніцтва пакінула горад, не працуе большая частка гандлёвых аб'ектаў.

Раней паведамлялася, што расейскія войскі застаюцца на сваіх ранейшых пазыцыях у Горы і Зугдзідзі і не ўваходзяць у кантакт з мясцовым насельніцтвам.

Раней сакратар рады Нацыянальнай бяспекі Грузіі Аляксандар Ламая заявіў, што ў Тбілісі прыбудуць прэзідэнты Польшчы, Летувы, Украіны, Францыі і Эстоніі.

Напярэдадні прэм'ер-міністар Грузіі Ўладзімір Гургенідзэ падчас прамовы па тэлебачанні выказаў расчараванне ад бяздзейнасці заходніх краінаў Грузіі, якія, па ягоных словах, не змаглі перашкодзіць "расейскай агрэсыі" ў дачыненні да рэспублікі.

Апошнія навіны