Вайна Расеі з Грузіяй можа прывесці да распаду СНД
- 12.08.2008, 11:42
Канфлікт на тэрыторыі Грузіі паказаў няздольнасць інстытуту СНД да міратворчай дзейнасці.
Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Беларусі Давыд Залкаліяні ў аўторак агенцтву "Інтэрфакс - Захад".
"За 16 гадоў існавання СНД гэтай арганізацыяй не было прадпрынята аніводнага эфектыўнага міратворчага кроку", - лічыць амбасадар. Згодна ягонага меркавання, інстытуты СНД, калі казаць аб канфлікце ў Грузіі, прадэманстравалі сваю неэфектыўнасць.
Згодна словаў Д.Залкаліяні, гэты факт ставіць пад сумнеў неабходнасць існавання гэтай міжнароднай арганізацыі.