BE RU EN

Сарказі запатрабаваў ад расейскіх улад пэўных дзеянняў

  • 12.08.2008, 14:01

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які прыбыў з візітам у Маскву, на сустрэчы з Дзмітрыем Мядведзевым заявіў аб неабходнасці ўсталявання дакладных тэрмінаў спынення агню ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту.

Раней Сарказі сустрэўся з Міхаілам Саакашвілі у Тбілісі; у сталіцы Грузіі прэзідэнты Францыі і Грузіі таксама абмяркоўвалі дэталі мірнага ўрэгулявання канфлікту ў Паўднёвай Асеціі.

Сарказі на сустрэчы з Мядведзевым таксама назваў "добрай навіной" рашэнне расейскага прэзідэнта аб завяршэнні так званай аперацыі па прымусе да міру на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі. Зараз, упэўнены Сарказі, неабходна вырашыць, што рабіць далей, каб палепшыць сітуацыю ў рэгіёне.

Францыя выступае актыўным пасярэднікам падчас урэгуляванняў грузіна-асяцінскага канфлікту. МЗС Францыі сумесна з фінскімі калегамі склаў дамову аб спыненні агню (падпісаны Грузіяй і адвергнуты Расеяй; Масква патрабуе наяўнасці адзнак дзеянняў бакоў у дакуменце і шэрагу пунктаў аб лёсе Паўднёвай Асеціі), а Сарказі вядзе актыўны дыялог з кіраўніцтвам Расеі і Грузіі.

Апошнія навіны