BE RU EN

Пазачарговае паседжанне савета Расея-НАТА адкладзенае

  • 12.08.2008, 14:04

У Брусэлі праходзяць закрытыя кансультацыі амбасадараў НАТА па сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі.

У іх удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх 26 краін Звяза НАТА і прадстаўнік Грузіі ў ЕЗ Саламэ Самадашвілі.

Запланаванае на сёння пазачарговае паседжанне рады Расея-НАТА адкладзенае.

Расейскі прадстаўнік у НАТА Дзмітрый Рагозін заявіў, што правядзенне паседжання заблакавалі ЗША. Аднак прэс-сакратар арганізацыі Кармэн Рамэра паведаміла, што кансультацыі па гэтым пытанні працягваюцца, дата і час сустрэчы будуць абвешчаныя пазней, перадало радыё «Свабода».

Апошнія навіны