BE RU EN

«Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» не жадаюць рэгістраваць

  • 12.08.2008, 14:28

Рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) вярхоўным судом пакінутае ў сіле.

Па словах сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніса Садоўскага, падчас судовага паседжання 12 жніўня прадстаўнік Мінюста зняў прэтэнзіі да прапісаных у статуце мэтаў, задач і метадаў арганізацыі, аднак працягваў настойваць на наяўнасці тэхнічных памылак пры падачы дакументаў на рэгістрацыю. "Усе тэхнічныя памылкі можна вырашыць у працоўным парадку, але Вярхоўны суд не даў часу на іх выпраўленне і адмовіў нам у задавальненні скаргі", — сказаў Д.Садоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.

Гэта была ўжо другая спроба зарэгістраваць аб'яднанне. Першую адмову ў рэгістрацыі БХД Мінюст абгрунтаваў тым, што заяўнікі не растлумачылі ў статуце сутнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама тое, якім чынам гэтыя каштоўнасці будуць рэалізоўвацца.

"Праз месяц-паўтара мы зноў правядзем устаноўчы з'езд і зробім трэцюю спробу зарэгістраваць аб'яднанне", — паведаміў Садоўскі.

Апошнія навіны