BE RU EN

Саакашвілі змірыўся са сваім апанентам Акруашвілі

  • 12.08.2008, 16:24

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў свайго палітычнага апанента, былога міністра абароны Іраклія Акруашвілі "забыцца на мінулае".

Аб гэтым ён заявіў на мітынгу ў Тбілісі 12 жніўня, прысвечаным вайсковаму канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй, паведамляе Lenta.ru.

Па словах прэзідэнта, Акруашвілі патэлефанаваў яму і заявіў аб сваёй салідарнасці з грузінскім народам. Нагадаем, што 8 жніўня, пасля пачатку вайсковага канфлікту ў непрызнанай рэспубліцы Паўднёвай Асеціі, былы міністр абароны паведаміў праз сваіх паплечнікаў, што гатовы вярнуцца ў Грузію і пайсці ў войска радавым.

Іраклій Акруашвілі, знаходзячыся на пасту кіраўніка вайсковага ведамства, абяцаў аднавіць кантроль Грузіі над Паўднёвай Асеціяй ужо да канца 2006 года. Аднак восенню гэтага года ён быў адпраўлены ў адстаўку.

Праз год Акруашвілі вярнуўся ў палітыку: заявіў аб стварэнні апазіцыйнай партыі і выступіў з гучнымі абвінавачваннямі ў адрас кіраўніцтва краіны, у тым ліку і Міхаіла Саакашвілі. Грузінскія ўлады ў адказ абвінавацілі яго ў карупцыі. Акруашвілі быў затрыманы, аднак неўзабаве яго вызвалілі і дазволілі яму пакінуць краіну.

Пазней грузінскі суд завочна прысудзіў былога міністра да 11 год турмы. Акруашвілі, са свайго боку, заявіў, што ўлады проста "з ім рахуюцца". У красавіку 2008 года ён атрымаў палітычнае сховішча ў Францыі і з тых часоў пражывае ў гэтай краіне.

Апошнія навіны