Намміністра інфармацыі: Інтэрнэт рэгістраваць не будзем
- 13.08.2008, 12:55
Дзеянне новага закона аб СМІ распаўсюджваецца толькі на Інтэрнэт-версіі дзейсных сродкаў масавай інфармацыі. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску першы намеснік міністра інфармацыі рэспублікі Лілия Ананіч.
"У законе няма ні слова, што ў Беларусі будуць рэгістраваць Інтэрнэт", - адзначыла чыноўніца.
Першы намеснік міністра ўдакладніла, што беларускі закон аб сродках масавай інфармацыі ўступіць у сілу з 8 лютага 2009 года. "Ёсць досыць шмат часу, каб закон вывучыць", - сказала Ананіч.