BE RU EN

Краіны НАТА абгавораць становішча ў Грузіі

  • 13.08.2008, 16:13

Злучаныя Штаты выступілі з прапановай аб правядзенні сустрэчы міністраў замежных спраў краін НАТА - для абмеркавання становішча ў Грузіі.

Прадстаўнік звяза НАТА Кармэн Рамэра паведаміла, што, па ўсёй верагоднасці, такая сустрэча адбудзецца на наступным тыдні.

Прапанова аб правядзенні ўзаемных кансультацый паступіла ад Вашынгтона ў сувязі з паведамленнямі ўлад Грузіі аб парушэнні Расеяй умоваў спынення агню, паведамляе Руская служба радыё «Свабода».

Апошнія навіны