BE RU EN

Незалежных журналістаў хочуць пазбавіць пасведчанняў?

  • 13.08.2008, 17:27

Міністэрства інфармацыі прыступіла да распрацоўкі адзінай формы журналісцкага пасведчання.

Па словах намміністра інфармацыі Ліліі Ананіч, распрацоўка новага адзінага для ўсіх журналістаў пасведчання будзе спрыяць развіццю паважлівага стаўлення органаў улады да прадстаўнікоў СМІ. На сённяшні дзень яшчэ не ўсталяваная пэўная дата атрымання новых пасведчанняў, але, па словах Л. Ананіч, іх будуць выдаваць у зручны для ўсіх СМІ час.

Нагадаем, што сёння ў Беларусі існуюць два аб'яднання журналістаў – афіцыйны Саюз журналістаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў, што аб'ядноўвае журналістаў недзяржаўных СМІ. Сябры БАЖа атрымліваюць пасведчанні. Выходзіць, што пасля выхаду «адзінага пасведчання» журналісты недзяржаўных СМІ застануцца без дакументаў, якія пацвярджаюць іх статут. Або жа ім прыйдзецца ўступаць у афіцыйны Саюз журналістаў, што, напэўна, захочуць зрабіць нешматлікія.

Апошнія навіны