BE RU EN

Самалёты з Тбілісі ў Расею будуць лятаць праз Украіну і Беларусь

  • 13.08.2008, 17:29

Авіякампаніі Airzena Georgian Airways і "Грузінскія нацыянальныя авіялініі" у сувязі са спыненнем паветранага паведамлення паміж Грузіяй і Расеяй прапаноўваюць пасажырам палёты ў напрамку РФ праз Украіну і Беларусь.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік службы па сувязях з грамадскасцю Georgian Airways Ніна Гіёргабіяні, самалёты авіякампаніі выконваюць штодзённыя рэйсы ў Кіеў і два разы на тыдзень - у Менск, адкуль пасажыры могуць працягнуць палёты на самалётах іншых авіякампаній у Маскву, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады РФ.

Альтэрнатыўныя рэйсы ў расейскую сталіцу і Санкт-Пецярбург праз Украіну прапаноўвае і авіякампанія "Грузінскія нацыянальныя авіялініі", якая выконвае штодзённыя рэйсы ў Кіеў, Харкаў (3 разы на тыдзень), Днепрапятроўск (2 разы на тыдзень), Данецк (2 разы на тыдзень), Адэсу (2 разы на тыдзень) і Сімферопаль (1 раз на тыдзень).

"У канцы жніўня да гэтых маршрутаў дадасца і Тбілісі-Стамбул, адкуль таксама можна будзе працягнуць палёт у Расею", - паведаміў "Інтэрфаксу" прадстаўнік авіякампаніі.

Як паведамлялася раней, Расейская Федэрацыя з 00 гадзін 9 жніўня спыніла паветранае паведамленне з Грузіяй.

Апошнія навіны