BE RU EN

Грузія будзе супрацоўнічаць з Беларуссю па-за СНД

  • 14.08.2008, 10:26

Усё дамовы паміж Грузіяй і Беларуссю ў рамках СНД у сувязі з зыходам Грузіі з СНД будуць пераведзенымі ў фармат двухбаковых зносінаў.

Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад" па тэлефоне амбасадар Грузіі ў Беларусі Давыд Залкаліяні.

"Гаворка ідзе аб асноўных дамовах, якія дзейнічаюць у рамках СНД: аб вольным гандлю, аб садзейнічанні інвестыцыям, аб бязвізавым рэжыме і іншых - увесь комплекс дамоваў як эканамічнага характару, так і спрыяльных адносінаў паміж людзьмі", - сказаў амбасадар.

Па словах Д.Залкаліяні, грузінскі бок прапанаваў свой варыянт усяго пакету дамоваў і прадставіць яго для ўзгаднення беларускім калегам. Амбасадар упэўнены, што ўся нарматыўная база будзе прааналізаванай аператыўна, што дазволіць пазбегнуць прававога вакууму.

Апошнія навіны