У Кобрыне знойдзена таемнае пахаванне польскіх жаўнераў (Відэа)
- 14.08.2008, 13:15
Пошукавы батальён Мінабароны Беларусі знайшоў у Кобрыне (Берасцейская вобласць) таемнае пахаванне польскіх жаўнераў, прычым у поўнай амуніцыі.
Пад мятровым пластом зямлі пашукавікам адкрылася трагедыя амаль сямідзесяцігадовай даўніны. У братэрскай магіле - ваяры польскага войска. Нехарактэрная асаблівасць - байцы былі пахаванымі разам з зброяй і амуніцыяй, паведамляе тэлеканал ОНТ.
«За перыяд існавання пошукавага батальёну гэта ўпершыню, што ваяроў польскага войска знаходзяць у абмундаванні з заплечнікамі, рамянямі, каскамі», - паведаміў Павел Галецкі, камандзір 1 узводу, 1 роты 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны Беларусі.
Вызначана, што польскія жаўнеры загінулі ў бою з нямецкімі войскамі ў верасні 1939 году. Жыхары Кобрыну, які тады быў польскім горадам, пахавалі сваіх абаронцаў на стары могілках. Але інфармацыя аб братэрскай магіле да нашых дзён дайшла толькі ў выглядзе чутак. Зараз ваяры будуць перапахаванымі з належнымі ўшанаваннямі. Вызначыць імёны загінулых дапамогуць польскія спецыялісты.
«Жаўнераў перапахаваюць на тэрыторыі каталіцкай царквы ў Кобрыне побач з іншымі польскімі ваярамі, загінулымі падчас другой сусветнай вайны», - паведаміў польскі архелог Анджэй Кола.
У Кобрынскім раёне была знойдзенай яшчэ адна братэрская магіла часоў акупацыі Польшчы. Знойдзеныя разам з парэшткамі фрагменты абмундавання паказалі, што сярод невядома пахаваных былі польскія паліцыянты. Там сама знайшлі шматлікія ювелірныя вырабы. Хто сустрэў смерць поруч з вартавымі парадку - пакуль загадка.
Залатыя ўпрыгожанні былі знойдзенымі ў вёсцы Падзяменне. Для археёлягаў важным з’яўляецца не грашовы кошт ювелірных вырабаў, а тое, што па некаторых з іх можна вызначыць імёны ўладальнікаў.
Гадзіннік, выраблены ў Дрэздэне, а спыніўся пад Кобрынам. Па стрэлках не скажаш - у які дзень. І нават не зразумела, было гэта а 7.36 уранку або ўвечары.
«На 2 з заручальных парсцёнкаў былі надпісы - калі адбылося шлюб. Магчыма, польскаму боку атрымаецца вызначыць гэтых людзей», -кажа Вадзім Тамілін, археёляг 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны Беларусі.
Акрамя даты, даўгавечнае золата захавала імя ўладальніка. Але нават з такой падказкай даведацца ўсю праўду аб падзеях амаль 70-гадовай даўніны будзе няпроста.