BE RU EN

У расейскай эканомікі сур'ёзныя праблемы з-за вайны з Грузіяй

  • 14.08.2008, 15:08

Так лічаць эксперты, якія абгаварылі на круглым стале ў Маскве эканамічныя аспекты канфлікту.

Паніжэнне аб'ёмаў замежных інвестыцый у цяперашнім годзе - далёка не ўсё, што пагражае краіне. Эксперты не выключаюць зрыву доўгатэрміновых планаў эканамічнага развіцця.

Па іх меркаванні, следам за скандалам вакол кампаній ТНК-Біпі і «Мечэл», новы ўдар па айчынным рынку здзейсніла вайна ў Грузіі. Такога падзення валютнага і фондавага рынкаў, пішуць «Новые известия», ніхто не чакаў. Адна з прычын гэтага - дзеянні заходніх інвестараў. Пасля пачатку баявых дзеянняў яны сталі агрэсіўна прадаваць акцыі і выводзіць сродкі, размешчаныя ў рублях, растлумачыў выданню эксперт Міжнароднага інстытута эканомікі і фінансаў Яўген Надоршын.

Ён адзначыў, што замежныя інвестары больш не лічаць Расею бяспечным рынкам, як, да прыкладу, месяц таму.

Падзенне фондавага рынка да таго ж пагражае стратамі Пенсійнаму фонду, пішуць «Ведомости». Частка назапашванняў, якія паступілі, па ўзгадненні з Мінфінам была ўкладзеная ў дзяржаблігацыі, але за апошні час яны рэзка патаннелі. Пырычына усё тая жа – вайна на Каўказе. І не выключана, што зараз страты фонду прыйдзецца кампенсаваць са свайго бюджэту.

У Пенсійным фондзе і ў Мінфіне РФ каментаваць сітуацыю «Ведомостям» адмовіліся.

Апошнія навіны