BE RU EN

МЗС Беларусі супраць размяшчэння амерыканскай СРА у Польшчы

  • 15.08.2008, 17:08

У МЗС Беларусі заяўляюць, што ніякай аб'ектыўнай неабходнасці ў размяшчэнні элементаў амерыканскай сістэмы СРА ва Ўсходняй Еўропе не існуе.

"Аб'ектыўнай неабходнасці ў перадавым базаванні элементаў СРА у Еўропе няма", - заявіла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Яна падкрэсліла, што пазіцыя беларускага боку ўжо неаднаразова агучвалася, у тым ліку і на вышэйшым узроўні.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, ЗША і Польшча ў чацвер падпісалі дамову аб размяшчэнні элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны на польскай тэрыторыі.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік дзяржсакратара ЗША па пытанні аб кантролі над узбраеннямі і міжнароднай бяспекі Джон Руд і намміністра замежных спраў Польшчы Анджэй Крэмер.

Амерыканцы маюць намер размясціць радар у Чэхіі і дзесяць ракет-перахопнікаў у Польшчы для абароны ад меркаванай ракетнай пагрозы з боку Ірана.

Раней амбасадар РФ у Менску дапушчаў, што ў Беларусі могуць быць размешчаныя супрацьракетныя комплексы "Іскандэр" і стратэгічныя бамбавікі.

Апошнія навіны