BE RU EN

Беларусы нават ня ведаюць прозвішчаў сваіх «дэпутатаў»

  • 18.08.2008, 9:40

Газета «Камсамольская праўда ў Беларусі» правяла на сваёй інтэрнэт-старонцы апытванне на тэму: «Ці звярталіся вы да свайго «дэпутата» ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблемаў?»

Большасць наведвальнікаў старонкі – 93,07 % --адказалі, што нават ня ведаюць прозвішча свайго «дэпутата».

3,46 % адказалі, што «звярнуліся, а толку ніякага». 2,6 % сказалі, што «пра свайго «дэпутата» чулі, але асабіста не кантактавалі». І толькі 0,8 % наведвальнікаў адказалі – «была справа, дапамог мне «дэпутат»!

Паказальны малюначак эфектыўнасці працы беларускага «парляменту» атрымаўся…

Апошнія навіны