BE RU EN

У Менску п'яны расеец разбіў вокны ў гасцініцы МУС Беларусі

  • 18.08.2008, 10:21

Справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) узбуджаная Маскоўскім РУУС Менска ў адносінах 28-гадовага грамадзяніна Расеі, маючага від на жыхарства ў Беларусі.

Па інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, 15 жніўня ў 22 гадзіны 50 хвілін малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, з хуліганскіх падахвочванняў разбіў шыбу ў гасцініцы МУС на вуліцы Гарадскі вал, перадае БелаПАН.

Правапарушальнік быў затрыманы на месцы злачынства і пасля правядзення следчых дзеянняў адпушчаны пад абавязанне аб яўцы.

Частка 1 арт. 339 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або арышту да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі да трох гадоў

Апошнія навіны