Страшная паводка ў Кітаі. Пацярпела больш за 1,3 мільёна чалавек
- 18.08.2008, 13:05
Каля 1,36 млн чалавек папацярпела і тры чалавека загінулі ў выніку паводак, выкліканых зацяжнымі ліўневымі дажджамі ў цэнтральнай кітайскай правінцыі Хубэй.
У асобных раёнах бедства за чатыры дня выпала больш за 200 міліметраў ападкаў. Выкліканыя дажджамі паводкі і гразевыя струмені зруйнавалі 1,3 тысячы хатаў, знішчылі 115 тысяч гектараў апрацоўваных земляў.
Судзячы па кадрах, якія перадае нацыянальнае тэлебачанне з раёну бедства, дажджы тамака дагэтуль працягваюцца.
Агульная эканамічная шкода, па папярэдніх адзнаках, перавышае 580 млн юаняў ($86,5 млн).