BE RU EN

Падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам? У міліцыю!

  • 18.08.2008, 16:49

Кандыдат у дэпутаты ад Еўрапейскага спісу Мікіта Красноў праз паўгадзіны пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты быў выкліканы на допыт.

«Сёння на выбарчым участку № 92 Аўтазаводскага раёна я падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты. Праз паўгадзіны пасля гэтага мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон і запрасілі прыйсці для «гутаркі» у РУУС Завадскога раёна Менска. Сказалі, што хочуць задаць некалькі пытанняў па справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня. Але мяне 4 разы выклікалі па гэтай жа справе на допыты ў КДБ! Я адмовіўся ісці ў міліцыю без афіцыйнай позвы», -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікіта Красноў.

Характэрна, што Мікіту Краснова запрасілі прыйсці ў РУУС у 19.00. Сёння палітык збіраецца ехаць у Літву. У сувязі з апошнімі падзеямі, Красноў мяркуе, што яго могуць не выпусціць з краіны.

Апошнія навіны