BE RU EN

Міліцыя заклікае прыходзіць на матч «Беларусь-Аргентына» на 2 гадзіны раней

  • 18.08.2008, 18:02

20 жніўня ў 20.00 на сталічным стадыёне «Дынама» адбудзецца таварыскі матч па футболе паміж Нацыянальнымі зборнымі камандамі Беларусі і Аргентыны. У сувязі з гэтым ГУУС Менгарвыканкама выступіла з адмысловай заявай.

Па папярэдніх адзнаках, дадзены матч наведаюць каля 40.000 менчукоў і гасцей сталіцы. Пропуск гледачоў пачнецца за дзве гадзіны да пачатку матчу (у 18.00) і будзе ажыццяўляцца праз чатыры уваходы. У пазбяганне скаплення шматлікіх заўзятараў на пунктах пропуску і зручнасці іх саміх, міліцыя заклікае прыходзіць на стадыён загадзя: не за паўгадзіны да пачатку, як гэта нярэдка і адбываецца, а арыентуючыся на пачатковы час пропуску 18.00.

Адмысловая ўвага міліцыі будзе нададзеная працы па недапушчэнні пропуску на стадыён «Дынама» гледачоў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, альбо з алкагольнымі напоямі (і півам у тым ліку). Таксама забаронена пранасіць ахаладжальныя напоі, у якой бы тары яны не былі – іх можна набыць непасрэдна на тэрыторыі стадыёна, адзначае прэс-служба ГУУС.

Акрамя таго, не будуць дапушчаныя грамадзяне з выбуханебяспечнымі, забароненымі або абмежаванымі да свабоднага абарачэння прадметамі – іх пералік зацверджаны УЕФА. Азнаёміцца з ім можна на афіцыйным сайце дадзенай арганізацыі, каля кас стадыёна, альбо ў распаўсюджвальнікаў квіткоў.

З улікам падвышанай цікавасці да дадзенага матчу і, як следства, недахопу паркавальных месцаў, ГУУС Менгарвыканкама рэкамендуе аўтаўладальнікам устрымацца ад выкарыстання асабістых аўтамабіляў.

Апошнія навіны