BE RU EN

Беларускія ўлады абвясцілі аб гатовасці развіваць адносіны з Іранам

  • 20.08.2008, 16:08

Беларусь і Іран маюць добрыя перспектывы развіцця ўзаемаадносін, заявіў старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага схода» Беларусі Генадзь Навіцкі на сустрэчы ў Менску з Надзвычайным і Паўнаважным Амбасадарам Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Абдальхамідам Фекры.

"Дынаміка нашых адносін узрастае, - канстатаваў спікер. - За гады вашага знаходжання ў Беларусі таваразварот паміж краінамі павялічыўся амаль у два разы". Генадзь Навіцкі адзначыў таксама плённае фармаванне дамоўна-прававой базы паміж Беларуссю і Іранам.

Абдольхамід Фекры, у сваю чаргу, падкрэсліў, што ўзровень таваразвароту, які маецца на сённяшні дзень - далёка не мяжа магчымасцяў двухбаковага супрацоўніцтва. "Сумесныя праекты, якія ўжо рэалізуюцца і якія пачнуць ажыццяўляцца ў бліжэйшай перспектыве, ацэньваюцца ў мільярды даляраў", - нагадаў амбасадар.

Абдольхамід Фекры перадаў Генадзю Навіцкаму запрашэнне спікера іранскага парламента Алі Ларыджані наведаць Іран для сумесных міжпарламенцкіх кансультацый.

Апошнія навіны