Расея і Беларусь створаць «інфармацыйны спецназ» супраць НАТА?
- 21.08.2008, 10:35
Расейскі палітоляг Ігар Панарын пасля падзеяў у Паўднёвай Асеціі прагназуе ўзмацненне «інфармацыйнай вайны» Захаду супраць Расеі і Беларусі і заклікае абедзве дзяржавы аб'яднацца ў змаганні супраць інфармацыйнай агрэсіі НАТА.
"Мэтазгодна паставіць пытанне аб стварэнні расейска-беларускага інфармацыйнага бюро, "інфармацыйнага спецназу", асноўнай мэтай якога будзе вядзенне анцінатаўскай інфармацыйнай дзейнасці", - заявіў І.Панарын агенцтву "Інтэрфакс-Захад".
Па ягоным словам, "для сумеснай працы будзе неацэнным ўдзел у гэтым кубінскіх, венесуэльскіх таварышаў і, вядома, кітайскіх калегаў". Палітоляг лічыць, што "у адказ на стварэнне тэлеканала НАТА неабходна разгледзець магчымасць стварэння Расеяй і Беларуссю сумеснага спадарожнікавага тэлеканала".
І.Панарын заявіў аб пачатку "вайскова-палітычнай і інфармацыйнай канфрантацыі Расеі з ЗША і Паўночнаатлантычным Альянсам".
І.Панарын лічыць, што "Расея вінная прысутнічаць у інфармацыйнай прасторы Ўкраіны". У гэтым пляне, па словах палітоляга, стратэгічным інфармацыйным супольнікам Расеі з'яўляецца Беларусь".