BE RU EN

Расея жадае купіць кантрольныя пакеты акцыяў «Нафтану» і «Паліміру» - «каб не было сварак»

  • 21.08.2008, 13:04

Расейскія кампаніі ЛУКОЙЛ і Роснефть зацікаўленыя ў набыцці кантрольнага пакету беларускіх прадпрыемстваў "Нафтан" і "Палімір".

Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыков, перадае “Інтэрфакс”.

"Даўно ідзе гутарка аб акцыянаванні і купоўлі часткі акцыяў “Нафтану” і “Паліміру”. Тут цікавасць выяўлялі і ЛУКОЙЛ, і Роснефть. Хто прапануе больш выгоднае эканамічнае рашэнне беларускаму боку, той і будзе пераможцам", - сказаў амбасадар.

Пры гэтым ён заўважыў, што " у нас уражанне, што падчас акцыянаванняў “Нафтан” і “Палімір” могуць аб'яднацца". Кажучы аб перавагах кампаніяў Лукойл і Роснефть, А.Сурыкаў зазначыў, што яны абедзве буйныя нафтаздабывальныя, нябедные, у іх хопіць сродкаў на выкуп 50%-го пакету акцыяў або кантрольнага".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што кампаніі зацікаўленыя ў набыцці кантрольнага пакту, каб не было дробных звадаў як у СП "Белтрансгаз" або ў Расеі - у ТНК "ВР".

А.Сурыкаў таксама выказаў упэўненасць, што пасля акцыянавання і продажу акцыяў беларускія прадпрыемствы будуць выведзенымі на рэнтабельную, канкурэнтную працу як у нафтаперапрацоўцы, так і ў нафтахіміі.

Амбасадар таксама пацвердзіў, што кіраўнік холдынгу "Базавы элемент" Алег Дзерыпаска выказваў зацікаўленасць у набыцці акцыяў Менскага заводу колавых цягачоў. "Сапраўды Дзерыпаска наведваў МЗКЦ, але ў яго ёсць канкурэнты - "Расейскія тэхналёгіі", - сказаў А.Сурыкаў, не выключыўшы цікавасці да МЗКЦ і замежных кампаніяў. "Але ў Расеі ёсць адна перавага - камплектавалыя для МЗКЦТ, як і для МАЗу, у большасці вырабляюцца ў Расеі", - сказаў дыплямат. Ён таксама пацвердзіў, што цікавасць да акцыянавання МАЗу выяўляюць КАМАЗ і "Рускія машыны".

Апошнія навіны