BE RU EN

Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру актывіста апазыцыі

  • 21.08.2008, 15:36

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць уварвацца ў кватэру кіраўніка магілёўскага штаба аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Аляксандра Ірхо.

Міліцыянты прасілі суседзяў быць панятымі, калі яны ўзламаюць дзьверы кватэры, але ніхто не згадзіўся. Бацькам Аляксандра Ірхо супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ім неабходна зрабіць ператрус і затрымаць Аляксандра для размовы.

Міліцыянты сышлі, але абяцалі вярнуцца, паведаміла “Радыё Свабода”.

Магілёўскі сацыял-дэмакрат Аляксандар Ірхо спрабаваў зарэгістравацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты. Ён апавёў, што на сяброў ініцыятыўнай групы ўвесь час ціснулі. Перад падачай подпісаў зьнік чалавек з ініцыятыўнай групы, які сабраў іх найбольш.

Апошнія навіны