BE RU EN

Антон Койпіш павінен сёньня выплаціць 3,5 мільёны штрафу

  • 22.08.2008, 9:11

Працягваецца ціск на асуджаных па "справе 14-ці". Сябра Партыі БНФ, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Вінцука Вячоркі, аштрафаваны па "справе 14-ці" Антон Койпіш атрымаў ліст з суду, дзе сказана, што ён мусіць сплаціць штраф у памеры 3,5 мільёны рублёў да 22 жніўня.

Нагадаем, што па «справе-14-ці» моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 год калоніі. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч – прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Антона Койпіша і Ўладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.

27 мая па гэтай жа справе суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска Валерый Есьман прысудзіў актывістаў апазіцыі Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да двух год абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Трэці абвінавачваны, Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да палутара год абмежавання волі.

Апошнія навіны