Папкоў сыходзіць з адміністрацыі Лукашэнкі
- 22.08.2008, 16:47
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Папкоў мае намер стаць дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» па Сенненскай выбарчай акрузе.
Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў Інтэрнэце ў самым пачатку выбарчай кампаніі. Аднак пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп прозвішча Папкова сярод прэтэндэнтаў не апынулася і шматлікія палічылі паведамленне журналісцкай «уткай». І усёткі чыноўнік мае намер змяніць працу. Подпісы за вылучэнне Папкова кандыдатам у дэпутаты ягоная ініцыятыўная група, сапраўды, не збірала. Яго нібы вылучылі працоўныя калектывы Сенненскага і Талачынскага раёнаў.
Нагадаем, што ў Адміністрацыі прэзідэнта Папкоў курыруе кадры і рэгіянальную палітыку. Адпаведна, гэты важны пост неўзабаве стане вакантным, паведаміла «Народная воля».