BE RU EN

У аўтобусе, які разбіўся ў Егіпце, былі беларусы

  • 25.08.2008, 1:13

Аўтобус, які перавозіў 25 турыстаў з Расеі, Украіны, Беларусі і Вугоршчыны, патрапіў у нядзелю ў аварыю на хуткаснай аўтатрасе ў 70-ці кіламетрах ад Каіру.

У выніку ДТЗ загінуў ахоўнік-егіпцянін і сур'ёзна пацярпела турыстка з Беларусі. Трое расейцаў атрымалі лёгкія траўмы і пасля агляду ў каірскай клініцы былі выпісанымі, паведамляе АкваЭксперт.Ру.

Турысты, якія знаходзіліся ў аўтобусе, адпачывалі па лініі турыстычнай кампаніі "Пегас Турыстык" на егіпецкіх курортах Табы і Нувейбы на Чырвоным моры.

Апошнія навіны