Прафсаюзным лідэрам заняўся крымінальны вышук
- 25.08.2008, 9:07
22 жніўня ў аддзел крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Менска быў выкліканым старшыня Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Федыніч.
Прафсаюзнаму лідэру паведамілі, што ў яго жадаюць узяць адбіткі пальцаў у рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай пасля выбуху ў Менску 4 ліпеня.
Генадзь Федыніч адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, заявіўшы, што гэта абсалютна незаконна.