BE RU EN

Беларуская турыстка памерла ад траўм падчас аўтакатастрофы ў Егіпце

  • 25.08.2008, 14:54

Грамадзянка Беларусі была пасажырскай аўтобуса, які напярэдадні разбіўся недалёка ад Каіра.

Жанчыну прааперыравалі у каірскім шпіталі, куды яна была дастаўленая з пераломамі і пашкоджаннямі ў вобласці галавы. Аднак медыкі апынуліся бяссільнымі, перадае СТВ.

Муж і сын жанчыны таксама ехалі ў гэтым аўтобусе і падчас ДТЗ не пацярпелі. У шпіталі ў Каіры знаходзіцца беларускі консул, які аказвае сям'і пацярпелай неабходнае садзейнічанне.

Яшчэ адна беларуска ў выніку ДТЗ атрымала малаважныя пашкоджанні. Лёгкія траўмы атрымалі і некалькі расейцаў. Усяго ў аўтобусе, які накіроўваўся ў Каір і сутыкнуўся з грузавіком на хуткаснай аўтатрасе, знаходзіліся 25 чалавек.

Апошнія навіны