BE RU EN

Беларускі Мінюст пераймае досвед Лівіі

  • 26.08.2008, 8:24

Пратакол аб супрацоўніцтве маюць намер падпісаць міністэрствы юстыцыі Беларусі і Лівіі.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінюсце Беларусі. Там распавялі, што ў Трыполі адбыліся беларуска-лівійскія перамовы па праэкце дадзенага пратаколу. Пры абмеркаванні праэкту за аснову быў узятым тэкст, раней прапанаваны беларускім бокам.

У выніку абмеркавання абодва бакі дасягнулі дамоўленасці па ўсіх артыкулах праэкту і зафіксавалі дасягнутыя дамоўленасці ў падпісаным кіраўнікамі дэлегацыяў пратаколе.

Беларускі і лівійскі бакі дамовіліся прыняць меры для выканання ўнутрыдзяржаўных працэдураў, неабходных для падпісання Пратаколу аб супрацоўніцтве.

У гэтай звязі хуткім часам у адпаведнасці з Законам "Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь" Міністэрствам юстыцыі Беларусі ва ўрад будзе ўнесенай прапанова аб падпісанні Пратаколу аб супрацоўніцтве.

Падчас перамоваў бакі таксама абмеркавалі магчымасць падпісання міждзяржаўных дамоваў, якія рэгулююць пытанні ўзаемнай прававой дапамогі па грамадзянскіх і крымінальных справах, а таксама аб выдачы.

Апошнія навіны