BE RU EN

У Тайландзе апазыцыя захапіла будынак урада (Фота)

  • 26.08.2008, 11:26

Сотні апазыцыянераў уварваліся ў афіцыйную рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Тайланда. Захопленае таксама Бюро па бюджэце і прадпрынятая спроба прадзерціся ў будынак Міністэрства фінансаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі “Нацыянальна альянсу за дэмакратыю” захапілі будынак Нацыянальнай радыёвяшчальнай кампаніі Тайланда (NBT). На дадзены момант вяшчанне станцыі прыпынена.

“Народны альянс за дэмакратыю” вядзе змаганне за адстаўку ўрада Тайланда, сфармаванага сем месяцаў таму па выніках парламенцкіх выбараў.

Апазіцыя абяцала вывесці ў аўторак на вуліцы сталіцы Тайланда сотні тысяч людзей і зрабіць рэвалюцыю.

Альянс быў сфармаваным групамі манархістаў, а таксама аб'яднаннямі бізнэсоўцаў, звязаных з войскам. Апазыцыйныя лідэры маюць намер хуткім часам абнародваць заяву.

Фота yahoo.com

Апошнія навіны