BE RU EN

Праекты па энергаэфектыўнасці зрываюцца: «не прыйшлі ні кітайцы, ні іранцы»

  • 26.08.2008, 12:38

На паседжанні ўрада абвешчана, што з 22 буйных энергаэфектыўных праектаў, заплянаваных да ўкаранення ў 2008 годзе, 7 знаходзяцца пад пагрозай зрыву.

Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар дэпартаменту па энергаэфектыўнасці Леанід Шэнец на паседжанні Прэзідыўма Саўміну. Яно адбылося пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, перадае БелТА.

Па выніках першых паўгодкаў 2008 году ўкаранёныя два праэкты, яшчэ два знаходзяцца ў стадыі заканчэння. Па словах Леаніда Шэнца, выклікае заклапочанасць выкананне сямі мерапрыемстваў, у тым ліку ў канцэрне "Белнафтахім", Мінсельгаспродзе, канцэрнах "Беллегпрам" і "Беллесбумпрам". Пры гэтым фінансаванне праграмаў энергазахавання вядзецца з станоўчай дынамікай. Мерапрыемствы па энергазахаванні за рахунак сродкаў мясцовых бюджэтаў прафінансаваныя на 89,5%. Выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду Мінэнерга склала Br30,5 млрд., або 51,1% ад пляну паўгодкаў. Такім чынам, вылучаныя на гэтыя мэты грошы асвойваюцца ня цалкам.

Сарваны, у тым ліку, праект будаўніцтва ЦЭЦ-5 у Менску

Рэалізацыя праекту па будаўніцтве ЦЭЦ-5 у Менску сарваная, было заяўлена на паседжанні прэзідыўма Рады міністраў у аўторак у Менску.

"Ці сарваны праект па ЦЭЦ-5?" - задаў пытанне на паседжанні прэзідыўма пры абмеркаванні ходу рэалізацыі пастановаў дырэктывы прэзідэнта N3 прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. "Сарваны", - заявіў кіраўнік дэпартаменту Камітэту па энергаэфектыўнасці Леанід Шэнец. "За гэта трэба несці адказнасць", - заявіў прэм'ер.

Па словах першага намесніка прэм'ер-міністра Ўладзіміра Сямашкі, віноўнікам зрыву праекту нібы з'яўляецца міністэрства энергетыкі, якое ўжо 2 гады ня можа правесці тэндэр, перадае «Інтэрфакс».

"З 4-х гадоў 2 гады сыходзіць на прыняцце рашэння, а потым за 2 гады будуем у паспеху станцыю. 5 год таму было вядома, што ЦЭЦ-5 трэба будаваць, і графік быў зацверджаным", - сказаў У.Сямашка, звяртаючыся да першага намесніка міністра энергетыкі ЭдуардаТаўпянца. Па меркаванні Ў.Сямашкі, Мінэнерга чакае, пакуль кіраўнік ураду або ягоны намеснік паставяць подпісы пад праектам, "каб вам (Мінэнерга - ІФ) не задавалі пытанняў". "Таўпянец, 2,5 гады вы вырашаеце: кітайцы, малазійцы, расейцы або немцы. Такі дрэнны, сякі дрэнны", - сказаў У.Сямашка.

Па ягоным словам, увод ЦЭЦ-5 - "велізарнай станцыі новага тыпу - дазволіць дадаткова выпрацоўваць 450 мегаватаў электраэнергіі".

У.Сямашка таксама нагадаў, што 2 гады прымалася рашэнне па тэндэры на ЦЭЦ-3, заўважыўшы пры гэтым, што не выняткоўвае і падобнага падыходу пры будаўніцтве АЭС.

Першы намміністра энергетыкі з свайго боку заявіў, што ня бачыць віны Мінэнерга ў будаўніцтве Гарадзенскай ГЭС. "У адпаведнасці з заканадаўствам выйграла іранская кампанія. І што далей?!", - задаў пытанне Э.Таўпянец.

Прэм'ер-міністар у дадзенай звязі, звяртаючыся да Э.Таўпянца, сказаў: "Будуйце самі, калі не дашлі кітайцы, іранцы, бярыце грошы ў банку і будуйце".

На гэта Ў.Сямашка заўважыў, што пасля тэндэрнага рашэння Мінэнерга на працягу 8 месяцаў не падпісвала кантракту. "У любым цывілізаваным свеце кантракт падпісваецца на працягу месяца пасля канчатка тэндэру", - сказаў У.Сямашка.

Апошнія навіны