BE RU EN

У парку Горкага ўпалае дрэва ледзь не забіла дзяўчыну

  • 27.08.2008, 10:18

У выніку падзення дрэва ў парку імя Горкага ў Менску траўму хрыбетніцы атрымала 17-гадовая дзяўчына.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду на Станцыі хуткай медычнай дапамогі.

"17-гадовая дзяўчына атрымала траўму ў выніку падзення дрэва ў парку ім. Горкага ў Менску", - паведамілі на станцыі.

Па словах медыкаў, "прыбылая на месца здарэння брыгада хуткай медычнай дапамогі даставіла яе з траўмай хрыбетніцы ў РНПЦ траўматалёгіі і артапедыі".

"Пацярпелая дзяўчына знаходзілася ў кампаніі маладых людзей, якія сядзелі ў парку на зэдлі пад дрэвам", - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Апошнія навіны