Лукашэнка бярэ пад кантроль усю статыстыку
- 28.08.2008, 11:57
Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт, падпарадкаваны непасрэдна Лукашэнку.
Адпаведны Ўказ № 445 Аляксандар Лукашэнка падпісаў 26 жніўня.
Гэтым рашэннем ворган дзяржаўнай статыстыкі краіны выводзіцца з падначалення ўраду і станецца цалкам незалежным у сваёй прафесійнай дзейнасці, як гэтага патрабуе прыняты ў 2005 годзе Еўрапейскі кодэкс статыстычнай практыкі.
Відавочна, што пасля ўзяцця Лукашэнкам статыстыкі пад асабісты кантроль, даведацца больш-менш рэальныя лічбы аб эканамічнай сытуацыі ў краіне будзе яшчэ больш складана.